«Наша Ніва»: Замежнік здзейсніў суіцыд на гістфаку БДУ
9 кастрычнiка 2023 у 1696853640
«Наша Ніва»
Каля тыдня таму ў сценах гістфака БДУ загінуў замежнік, паведамляе «Наша Ніва».
Трагедыя адбылася меркавана 2 кастрычніка ў корпусе гістфака на вуліцы Мендзялеева, грамадзянства замежніка - адной з еўрапейскіх краін. Па інфармацыі сведкаў, мужчына хацеў скінуцца з даху іншага будынка, але дзверы туды былі закрытыя. Тады ён пабачыў гістфак і змог туды трапіць без праблем.
У выніку замежнік, як расказваюць, скокнуў з чацвёртага паверха, з акна адкрытага кабінета. Адразу пасля трагедыі ён яшчэ быў жывы і размаўляў, але пазней памёр у шпіталі.