У Смалявіцкім раёне п'яны на Audi збіў 13-гадовую дзяўчынку і ўцёк з месца ДТЗ. Дзіця памерла ў бальніцы
11 кастрычнiка 2023 у 1697035260
«Зеркало»
Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 37-гадовага жыхара Жодзіна, які, кіруючы аўтамабілем, збіў дзіця і ўцёк з месца здарэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Згодна з матэрыяламі справы, 2 ліпеня каля 22.30 п'яны кіроўца Audi ехаў па вёсцы Шыпяны Смалявіцкага раёна і збіў 13-гадовую дзяўчынку, якая ішла ў спадарожным кірунку па правай узбочыне. Пасля наезду мужчына з месца здарэння ўцёк.
У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цяжкія траўмы і была дастаўленая ў бальніцу, дзе праз 19 дзён памерла.
У дачыненні да кіроўцы распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 317 КК (Парушэнне ПДР у стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) і ч. 3 арт. 159 КК (Свядомае пакіданне ў небяспецы).
Пры накіраванні справы ў суд пракурор пакінуў раней ужытую да абвінавачанага меру стрымання без змены - заключэнне пад варту.