1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  3. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  4. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  5. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  6. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  7. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  8. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  9. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  16. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  17. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  18. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  19. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


Ураджэнка Беларусі Крысціна Ціманоўская прадстаўляла на Гульнях у Парыжы ўжо іншую краіну — Польшчу. Лёгкаатлетка выступала на дыстанцыі 200 метраў і ў эстафеце 4×100 метраў. Ціманоўская расказала «Люстэрку» пра свае вынікі, жыццё ў Алімпійскай вёсцы, здароўе і планы.

Кристина Тимановская (слева) во время бега на 200 метров на Олимпиаде во Франции, 4 августа 2024 года. Фото: Reuters
Крысціна Ціманоўская (злева) падчас бегу на 200 метраў на Алімпіядзе ў Францыі, 4 жніўня 2024 года. Фота: Reuters

Крысціне Ціманоўскай 27 гадоў. Яна атрымала дазвол прадстаўляць Польшчу на міжнародных стартах у жніўні 2023 года. У гэтую краіну спрынтарка пераехала ў 2021-м пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа, калі яе гвалтоўна хацелі вярнуць у Беларусь. Ціманоўская выступала ў складзе Польшчы на чэмпіянаце свету — 2023 і чэмпіянаце Еўропы — 2024. Яе найлепшым вынікам стала пятае месца ў эстафеце 4×100 метраў на сусветным першынстве. На Гульнях у Парыжы Крысціне не ўдалося прабіцца ў паўфінал на 200 метраў. А ў эстафеце Польшча паказала 12-ы час у папярэдніх забегах і не выйшла ў фінал.

«Не дайшла да той формы, якая была на чэмпіянаце свету»

— Якія эмоцыі ў вас цяпер пераважаюць, калі Алімпіяда за спінай?

— Больш-менш ужо аднавілася псіхалагічна. Спусташэнне было пару дзён таму. Пасля забегу ў эстафеце адчувала вельмі моцную стомленасць: і фізічную, і эмацыйную. Хутчэй, эмацыйную, бо на тэрыторыі Алімпійскай вёскі шмат усяго адбывалася. Пастаянна з кімсьці камунікавала, хадзіла ў сталоўку. Гэта забірала шмат часу. То-бок цягам дня было больш дзеянняў, чым звычайна, што нязвыкла для спартоўцаў з руцінным графікам. Напрыклад, перад Гульнямі мы трэніраваліся на зборах, дзе ўсё побач і спакойна.

Вядома, Алімпійская вёска — цікавы досвед. Даведваешся нешта новае, сустракаеш розных людзей. Але, паўтаруся, усё гэта моцна выматала ўжо за некалькі дзён. Пасля спаборніцтваў хацелася хутчэй вярнуцца дадому, каб набрацца сіл. Наперадзе ў мяне два старты, а потым вазьму адпачынак. Месяцы два наогул не планую трэніравацца, бо трэба разабрацца са здароўем.

— Што скажаце пра свой выступ у Парыжы?

— У цэлым задаволеная, калі ацэньваць падрыхтоўку. Яна была, на жаль, не найлепшая праз пастаянныя праблемы са здароўем. Вельмі часта хварэла, даводзілася прапускаць шмат трэніровак. Літаральна за тры тыдні да паездкі на Алімпіяду падхапіла нейкі вірус, тэмпература была 39,5. Ляжала тыдзень. Пасля хваробы, вядома, не атрымалася адразу працаваць на 100%. Хоць у цэлым маё вяртанне было даволі нядрэнным.

Не вельмі задаволеная вынікам на 200 метраў у папярэднім раўндзе (23,30 секунды. — Заўв. рэд.), але была радая секундам у суцяшальным забегу (23,01. — Заўв. рэд.). Гэта мой другі найлепшы час у гэтым сезоне. Для трапляння ў паўфінал не хапіла 0,02 секунды — вось гэта, напэўна, засмуціла больш за ўсё. Да таго ж у апошнім забегу аўстралійка паказала 23,08, але яна выйшла ў наступнае кола, бо стала пераможцай забегу, а я ў сваім была другой. Калі б у паўфінал адбіралі строга па часе, то была б там. Мне здаецца, магла далей і выбегчы з 23 секунд — адчувала сябе ўсё лепш цягам Алімпіяды.

— Летась на чэмпіянаце свету ў Будапешце польская эстафета была пятай, а ў Парыжы вы не прабіліся ў фінал. З чым гэта звязваеце?

— Па-першае, у 2023-м у нас быў трохі іншы склад. На першым этапе выступала Пія Скрыжоўская. Але яна хутка бегае і бар’еры, і менавіта на гэтай дысцыпліне была сканцэнтраваная на Алімпіядзе. Па-другое, Магдалена Стэфановіч, якая бегла на трэцім этапе ў Парыжы, была траўмаваная ў траўні, потым у яе пачаліся сур’ёзныя праблемы са спінай. Я хварэла і не дайшла да той формы, якая была ў Будапешце… Усё гэта паўплывала на вынік. Калі год таму мы былі ў выдатным фізічным стане, то цяпер не атрымалася. Інакш, упэўненая на 95%, былі б у фінале.

«У пакоі часам было горача»

— Як вам арганізацыя Алімпіяды?

— Не да канца была забяспечаная бяспека Алімпійскай вёскі. Заўважала, што правяралі не ўсе торбы. Можна было проста прыйсці з партфелем і пранесці ўсё што хочаш. На шчасце, абышлося без інцыдэнтаў. А так няма скаргаў. З ежай, напрыклад, ніякіх пытанняў. Было смачна і ўсяго хапала. Разнастайнае харчаванне: і крэветкі, і рыба, і курыца, і кашы, і ежа для вегетарыянцаў.

— А як давалі рады спёцы?

— У пакоі ў нас не было кандыцыянера — толькі вентылятар. Часам было горача, адну ноч не змагла нармальна паспаць. Але неяк выжылі. Большую частку часу было камфортна. У транспарце, які вазіў нас на стадыён, дарэчы, кандыцыянеры працавалі. Аўтобусы хадзілі кожныя пяць хвілін і без спазненняў. Карацей, усё добра.

— Бачылі нешта ў Парыжы акрамя спаборніцтваў?

— Не, толькі вёску і стадыён. Наведвала Дом Nike на тэрыторыі вёскі, бо я амбасадарка брэнда. У Доме можна было смачна паесці, зрабіць манікюр, масаж, скарыстацца паслугамі візажыста, прыйсці на фізіятэрапію — мне вельмі спадабалася. А так нікуды не хадзіла. Вольнага часу амаль не было: ці старты, ці аднаўленне і падрыхтоўка. Перад вяртаннем у Польшчу выпаў вольны дзень, але засталася ў вёсцы. У мяне былі інтэрв'ю з буйнымі выданнямі, сустракалася са знаёмымі з іншых зборных. Дадам, што раней прыязджала ў Парыж як турыстка, бачыла асноўныя славутасці. Таму не было парыву зноў паехаць глядзець на тую ж Эйфелеву вежу.

— Перасякаліся ў Алімпійскай вёсцы з беларускімі спартоўцамі?

— Не. Ні з кім не збіралася вітацца, размаўляць і сябраваць. Мяне наогул не цікавіла гэтая зборная і гэтыя спартоўцы.

«Я гіперактыўная»

— Вы нядаўна прайшлі праз развод, не раз пісалі пра здрады былога мужа. Наколькі гэтая нервовасць выбіла з каляіны?

— Развод абсалютна не адбіўся на маёй падрыхтоўцы і здароўі. Але паўплывалі некаторыя іншыя сітуацыі, звязаныя з раздзелам маёмасці. Яны дагэтуль не вырашаныя, таму давядзецца спрабаваць неяк залагоджваць. А сам развод прайшоў даволі хутка. Падалі заяву, і праз тры месяцы прызначылі паседжанне суда. Там усё вырашылася за дзесяць хвілін.

— Былы муж зычыў поспеху перад Алімпіядай?

— У мяне няма ніякіх кантактаў з былым, таму ніхто нікому нічога не казаў. Мне не трэба пажаданняў поспехаў ні ад яго, ні ад яго сям'і.

Кристина Тимановская во время Олимпийских Игр в Париже, 5 августа 2024 года. Фото: Instagram/kristi_timanovskaya
Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Парыжы, 5 жніўня 2024 года. Фота: Instagram/kristi_timanovskaya

— Вы казалі, што з восені збіраецеся пажыць у ЗША. Планы ў сіле?

— Так, у верасні лячу ў Флорыду. Мінімум планую знаходзіцца паўгода. Калі атрымаецца легалізавацца, то, думаю, гэта будзе даўжэйшы тэрмін. Хачу прапусціць зімовы спаборніцкі сезон. Як я ўжо сказала, два месяцы вазьму на аднаўленне і адпачынак, а потым вярнуся да трэніровак, каб паспрабаваць выступаць у наступным годзе ў летнім сезоне і паехаць на чэмпіянат свету ў Токіа. Зноў жа — калі ўсё будзе добра са здароўем. Гэты год быў сапраўды цяжкі. Я ўвесь час хварэла, і праз тое, што трэба было трэніравацца і рыхтавацца да спаборніцтваў, не было магчымасці надаць свайму здароўю належнай увагі. Вось і хочацца цяпер у першую чаргу разабрацца з гэтым.

— Апошнім часам былі думкі скончыць кар’еру?

— Такое жаданне часам узнікае. Яно, відаць, звязанае не са спартыўнымі вынікамі, а з тым, што я абмежаваная ў нейкіх дзеяннях. У мяне вялікія планы, жаданні і мары па рэалізацыі сябе ў будучыні. Хачу адкрыць школу бегу. Хачу адкрыць дастаўку здаровага харчавання. І гэта не проста думкі ўслых — ужо брала кансультацыі ў людзей, якія займаюцца такім бізнесам. Сур’ёзна вывучаю пытанні, збіраю грошы. Але, на жаль, не магу праз спорт пакуль засяродзіцца на іншых сферах. Трэніроўкі, зборы, спаборніцтвы — на гэта трэба шмат часу. І часам сапраўды хочацца ўсё кінуць і прыйсці ў бізнес. Часам узнікае адчуванне, што задоўга знаходжуся ў спорце.

Я наогул такі чалавек, што мне цяжка быць доўгі час на адным месцы і мець адно захапленне. Можа, я такая гіперактыўная, але мае інтарэсы хутка мяняюцца. Напрыклад, пачынаю маляваць, думаю, што зараз пайду ў мастацкую школу, пачну развівацца ў гэтым. Але неўзабаве страчваю цікавасць. І так пастаянна, што б ні рабіла — у галаве мяняюцца прыярытэты, чым хачу займацца. З аднаго боку, гэта прыкольна, бо я шмат чаму вучуся, раблюся рознабаковым чалавекам, які спазнае свет. Паўтаруся, не магу доўга затрымацца ў адной сферы — акрамя спорту.

Матывацыя выступаць далей, бегаць засталася, а вось здароўе, на жаль, трошкі падводзіць. Не ведаю, колькі гадоў яшчэ буду прафесійна трэніравацца. Але нешта са сваёй актыўнасцю абавязкова прыдумаю.

Чытайце таксама