1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  3. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  4. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  5. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  6. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  7. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  8. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  9. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  16. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  17. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  18. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  19. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


Суд Еўрапейскага саюза ў Люксембургу 6 сакавіка вынес рашэнні па справах двух беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў — жлобінскага ААТ «Беларускі металургічны завод» і мастоўскага ААТ «Мастоўдрэў». Яны падавалі пазовы на аспрэчанне санкцый. Рашэнні апублікаваныя на сайце суда ЕС.

ОАО "Белорусский металлургический завод", Жлобин. Фото: БМЗ (belsteel.com)
ААТ «Беларускі металургічны завод», Жлобін. Фота: БМЗ (belsteel.com)

Санкцыі былі ўведзеныя Саветам ЕС 2 сакавіка 2022 года ў адказ на ўдзел Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Пакет уключаў, сярод іншага, абмежаванні на імпарт у Еўрасаюз лесаматэрыялаў і прадукцыі чорнай металургіі, якія паходзяць з Беларусі, іх транспартаванне, паслугі ў гэтым сектары. Таму абодва прадпрыемствы, якія раней актыўна гандлявалі з ЕС, трапілі пад абмежаванні.

БМЗ і «Мастоўдрэў» падалі пазовы супраць Савета ЕС, пазіцыю якога ў судзе падтрымлівала таксама Еўрапейская камісія. На думку адказчыкаў, пазовы беларускіх прадпрыемстваў не варта было наогул дапускаць да разгляду, бо яны не ў кампетэнцыі гэтага суда, але сам орган прыйшоў да высновы, што гэта не так і скаргі заводаў правамерныя.

Адвакаты БМЗ сцвярджалі, што санкцыі не былі адэкватна абгрунтаваныя, Савет ЕС нібыта не патлумачыў неабходнасць абмежаванняў менавіта на гэтую прадукцыю і тое, якім чынам заводы адпавядаюць крытэрам для санкцыйнага спісу, як санкцыі дапамагаюць дасягненню пастаўленых мэтаў.

Аднак суд, вывучыўшы матэрыялы, прыйшоў да высновы, што насамрэч усе неабходныя тлумачэнні ўтрымліваліся ў адпаведных рашэннях ЕС і абмежаванні былі абгрунтаваныя.

«Мэта гэтых захадаў — прымяненне эканамічных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь з мэтай павелічэння цаны яе дзеянняў у падтрымку агрэсіі супраць Украіны і аказання ціску на Беларусь з мэтай прытрымлівання яе міжнародных нормаў і абавязанняў», — тлумачыцца ў дакуменце.

Яшчэ адным аргументам БМЗ і «Мастоўдрэва» было тое, што Савет ЕС нібыта не даказаў, што гэтыя прадпрыемствы знаходзяцца ў нейкім іншым становішчы, чым увесь астатні значны беларускі бізнес, адыгрываюць важную ролю ў эканоміцы краіны. Як заявілі прадпрыемствы, у іх няма ніякіх асаблівых сувязяў з урадам, і тым больш яны не маюць дачынення да войска Беларусі і не атрымліваюць выгады ад вайны ва Украіне.

«Мэта гэтых захадаў… павелічэнне выдаткаў для Рэспублікі Беларусь з мэтай ліквідацыі дзейнага рэжыму. Гэта несумяшчальна з намерамі падтрымання міру і міжнароднай бяспекі ў адпаведнасці з мэтамі знешніх дзеянняў Еўрапейскага саюза», — сцвярджаў беларускі бок.

ОАО "Белорусский металлургический завод", Жлобин. Фото: БМЗ (belsteel.com)
ААТ «Беларускі металургічны завод», Жлобін. Фота: БМЗ (belsteel.com)

Аднак суд адхіліў гэтыя аргументы, чарговым разам падкрэсліўшы, што мэтай санкцый было не зрынанне рэжыму, а фінансавы ціск на Беларусь дзеля адмовы ад удзелу ў вайне, і для гэтай мэты не мае значэння, наколькі самі прадпрыемствы звязаныя з урадам або атрымліваюць выгаду ад вайны, бо санкцыі скіраваныя не асабіста супраць іх, а ахопліваюць пэўныя галіны эканомікі (пасля, 3 жніўня 2023 года, БМЗ быў ужо асабіста ўключаны ў санкцыйны пералік, але гэта было пасля падачы пазову, таму ўключыць гэты пункт у скаргу для суда не ўдалося).

Беларускія заяўнікі таксама сцвярджалі, што санкцыі несувымерныя: прадпрыемствы не маюць дачынення да вайны ці ўладаў, але іх свабода вядзення бізнесу абмяжоўваецца. Суд на гэта адказаў, што свабода эканамічнай дзейнасці не ёсць абсалютным правам і можа абмяжоўвацца. І ў гэтым выпадку такая мера прапарцыйная з прычыны важнасці мэты — стрымліванне ваеннай агрэсіі, падтрыманне міру і ўмацаванне міжнароднай бяспекі. Зрэшты, адзначаецца ў дакуменце, адмаўляючы сувязі з урадам, прадпрыемствы не прывялі ніякіх доказаў, акрамя словаў.

У выніку пазовы БМЗ і «Мастоўдрэва» былі адхіленыя ў поўным аб’ёме. Беларускія заводы цяпер абавязаныя пакрыць Савету ЕС усе выдаткі ў сувязі з судом.

Нагадаем, раней у суд ЕС па скасаванне санкцый звярталіся «Гродна Азот» і «Хімвалакно», МАЗ і БЕЛАЗ, «Дана Астра», Тэрмінал сыпкіх грузаў у Клайпедзе (часткова належыць «Беларуськалію»), набліжаныя да Лукашэнкі бізнесоўцы Мікалай Варабей і Міхаіл Гуцарыеў, распрацоўшчык інтэлектуальнай сістэмы відэаназірання кампанія Synesis і яе ўладальнік Аляксандр Шатроў. Таксама персанальныя санкцыі аспрэчвалі дэпутаты (ужо былыя) Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, Святлана Любецкая, Аляксандр Амельянюк і намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка. Усе гэтыя выпадкі скончыліся безвынікова, санкцыі засталіся ў сіле.

Чытайце таксама