Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  7. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  8. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  9. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  10. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  11. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  12. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  13. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  14. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  16. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  17. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  18. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


Мінчук паверыў «супрацоўніку КДБ», які яму тэлефанаваў, а ў выніку страціў амаль 250 тысяч рублёў, паведамілі ў Следчым камітэце. Акрамя таго, у «спецаперацыі» ўдзельнічаў фэйкавы Нацбанк.

Фото: Следственный комитет
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Следчы камітэт

У ліпені 69-гадоваму мінчуку напісаў у Telegram калега і паведаміў, што з ім найбліжэйшым часам звяжацца супрацоўнік КДБ. У мужчыны не было падставаў сумнявацца ў праўдзівасці словаў прыяцеля, бо яны даўно падтрымліваюць даверлівыя адносіны.

Неўзабаве чаканы званок паступіў у мэсэнджар. Той, хто тэлефанаваў, сказаў, што нядобрасумленныя калегі мужчыны распаўсюдзілі яго персанальныя звесткі — праз гэта ашуканцы аформілі крэдыты і адкрылі рахункі, а разбірацца з гэтым трэба сілавікам і супрацоўнікам Нацыянальнага банка.

Пасля мінчуку патэлефанаваў іншы чалавек, прадставіўся кансультантам і сказаў, што трэба працаваць у процівагу аферыстам: самастойна аформіць як мага больш крэдытаў і даказаць сваю недатычнасць да мінулых угодаў. Мінчук паспрабаваў узяць пазыкі, але яму адмовілі.

«Як выявілася, у прафесійных куратараў быў прыхаваны козыр на такія форс-мажорныя сітуацыі», — адзначылі ў СК.

«Супрацоўнік КДБ» зноў звязаўся са сваім падапечным і паведаміў, што зламыснікі пайшлі ва-банк — яны выставілі на продаж кватэру мінчука, таму неабходна дзейнічаць рашуча. А псеўдакансультант парэкамендаваў неадкладна звярнуцца ў рыэлтарскую кампанію і прадаць нерухомасць самому па цане, ніжэйшай за рынкавую.

Прытрымліваючыся інструкцыі, мужчына звярнуўся ў агенцтва нерухомасці, там западозрылі сувязь з ашуканцамі і запатрабавалі тлумачэнняў. Мінчук дзейнічаў строга па ўказаннях куратараў: ён патлумачыў, што кватэру прадае ў сувязі з пераездам у іншую краіну. Спецыяліста гэта не пераканала, і агент адмовілася займацца гэтай угодай. Пасля няўдалай спробы мужчына звярнуўся ў іншае агенцтва, дзе рыэлтары аказаліся больш згаворлівымі.

«З продажу сталічнай нерухомасці мужчына выручыў усяго 25 тысяч даляраў і зусім не перажываў з гэтай нагоды. Мінчук быў упэўнены, што як толькі праваахоўнікі зловяць злачынцаў, ён зноў стане паўнапраўным гаспадаром кватэры. Атрыманыя грошы падапечны перавёў на названыя куратарамі рахункі, пасля чаго чакаў ад іх зваротнай сувязі. Толькі на гэтай транзакцыі ўсё не скончылася», — расказалі ў СК.

Ілжэменеджар Нацыянальнага банка паведаміў, што трэба працягваць папаўняць рахункі для закрыцця ўсіх пазык і крэдытаў, аформленых на яго ашуканцамі. Мужчына падумаў і вырашыў перавесці асабістыя зберажэнні — больш за 42 тысячы даляраў. Як толькі ён здзейсніў апошні перавод, «кансультант» перастаў выходзіць на сувязь.

Усхваляваны мінчук патэлефанаваў «супрацоўніку КДБ», каб высветліць, што адбываецца, але быў шакаваны пачутым — банкаўскі работнік скраў усе яго грошы, і, каб злавіць злодзея, трэба працягваць пералічваць зберажэнні. Толькі ў гэтую «легенду» мінчук ужо не паверыў, а зразумеў, што трапіў у пастку махляроў.

На допыце пацярпелы расказаў следчаму, што многія транзакцыі выконвалі аферысты, бо ён перадаў ім звесткі для кіравання мабільным тэлефонам з дапамогай дыстанцыйнага доступу. Праз такія маніпуляцыі ў мінчука дадаткова спісалася з рахунку больш за 40 тысяч рублёў. Акрамя таго, ён расказаў, што зносіны з супрацоўнікам КДБ пасялялі максімальную ўпэўненасць у тым, што ўсё, што адбываецца, рэальнае, — незнаёмы апераваў у дыялогу імёнамі і прозвішчамі блізкіх калег мужчыны, і ўвесь «спектакль» разыгрываўся ў фармаце сакрэтнай аперацыі.

Такім чынам, усяго за некалькі тыдняў мінчук перавёў ашуканцам больш за 249 тысяч рублёў.

Распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства ў асабліва буйным памеры).