Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  5. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  6. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  13. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  16. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  17. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  18. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


Беларускія ўлады ўсё часцей гавораць пра тое, што краіне патрэбная «правільная» гістарычная палітыка, а яшчэ прапануюць змагацца з падручнікамі і кнігамі, якія «скажаюць гісторыю». Пры гэтым самі прадстаўнікі дзяржорганаў нярэдка перакручваюць гістарычныя факты або адкрыта імі маніпулююць — дастаткова згадаць нядаўні «адкрыты ўрок» Аляксандра Лукашэнкі. Умяшанне ўладаў у гістарычную навуку ў аўтарытарных і таталітарных рэжымах не рэдкасць — так робяць многія краіны. Адзін з самых яркіх прыкладаў — КНДР, дзе за гады знаходжання ва ўладзе дынастыі Кімаў сфармавалася фактычна альтэрнатыўная версія гісторыі гэтай дзяржавы. Расказваем пра асаблівасці гістарычнай навукі ў Паўночнай Карэі, якая можа стаць прыкладам і для Беларусі.

Совместное фото руководителя Северной Кореи Ким Чен Ына и учащихся революционной школы Мангёндэна во время торжественной церемонии, посвященной 75-летию основания революционных школ Мангёндэ и Кан Пан Сок, в Пхеньяне, Северная Корея, 12 октября 2022. Фото
Сумеснае фота кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына і навучэнцаў рэвалюцыйнай школы Мангёндэ падчас урачыстай цырымоніі, прысвечанай 75-годдзю заснавання рэвалюцыйных школ Мангёндэ і Кан Пан Сок, Пхеньян, Паўночная Карэя, 12 кастрычніка 2022. Фота: Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Паўночнай Карэі (ЦТАК) / Reuters

Што беларускія ўлады плануюць рабіць з гістарычнай навукай

26 кастрычніка падчас пасяджэння Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка заявіў, што Міністэрствам інфармацыі і заканадаўцамі праводзіцца праца ў дачыненні да падручнікаў і кніг, якія «скажаюць гісторыю». У прыватнасці, па словах Сергеенкі, «рыхтуюцца пэўныя новаўвядзенні ў заканадаўства, каб гэтыя пытанні выразна рэгуляваліся і каб у гэтай сферы, як і ў працы экскурсаводаў, быў наведзены элементарны і выразны парадак». Парадак у сферы гістарычнай навукі, на думку чыноўніка, азначае наступнае: «Калі чалавек працуе ў дзяржаўнай структуры, працуе з моладдзю, з насельніцтвам у цэлым, ён павінен праводзіць лінію дзяржавы».

Выглядае так, што практыка перапісвання гісторыі Беларусі ў «інтарэсах дзяржавы «атрымала ўхвалу на самым высокім узроўні і будзе фармальна ўзаконеная. Нічога новага ў гэтым выказванні няма. Сергеенка яшчэ раз пацвердзіў даўнюю пазіцыю ўладаў адносна гісторыі, якая ў Беларусі з навуковай дысцыпліны паступова трансфармуецца ў інструмент палітычнай прапаганды. У краіне працягваецца «зачыстка», у рамках якой недастаткова лаяльных гісторыкаў звальняюць, а непажаданыя гістарычныя кнігі абвяшчаюць незаконнымі шляхам унясення ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Хоць палітычна матываваныя звальненні ў беларускіх ВНУ і Акадэміі навук цягнуцца ўвесь перыяд кіравання Лукашэнкі, асабліва моцнымі яны сталі пасля выбараў 2020 года і наступнай хвалі гвалту супраць беларусаў. З гэтага моманту да жадання ўладаў стварыць сваю версію гісторыі дадалася помста ў дачыненні да навукоўцаў, якія не паверылі афіцыйным вынікам выбараў і асудзілі гвалт і тэрор з боку сілавікоў.

На фоне ўсё большага разгрому беларускай гістарычнай навукі і падмены гістарычных ведаў ідэалогіяй злоснай іроніяй выглядае абвяшчэнне 2022 года Годам гістарычнай памяці.

Фото: glosznadniemna.pl
Мемарыял і пахаванне загінулых падчас Другой сусветнай вайны польскіх жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Сурканты Воранаўскага раёна, знішчаны мясцовымі ўладамі 25 жніўня 2022 года. Фота: glosznadniemna.pl

Можа, у гэтым няма нічога страшнага? Можа, узаконенае перапісванне гісторыі абмяжуецца, напрыклад, абвяшчэннем «экстрэмісцкай» нацыянальнай сімволікі (бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня») і адлікам гісторыі самой Беларусі з абвяшчэння Савецкай Беларусі 1 студзеня 1919 года?

Сама гісторыя кажа, што наўрад ці. На жаль, гэтая навука — адзін з любімых інструментаў аўтарытарных і таталітарных рэжымаў, якія з вялікай ахвотай перапісваюць яе для абгрунтавання сваіх (часта сумнеўных) правоў на ўладу. І чым даўжэй такі рэжым застаецца ва ўладзе, тым больш дзівоснай і непраўдападобнай гісторыяй ён абрастае. Каб зразумець, што чакае беларускую гістарычную навуку ў будучыні, можна паспрабаваць паглядзець на іншыя прыклады аўтарытарных дзяржаваў, якія існуюць даўжэй, чым у Беларусі кіруе Лукашэнка. Мабыць, самым яркім рэжымам з пункту гледжання стаўлення да сваёй і да сусветнай гісторыі можна лічыць карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку, у якой дынастыя Кімаў кіруе ўжо тры чвэрці стагоддзя.

Два розныя жыцці Кіма-старэйшага

Адразу заўважым, што «гістарычная памяць» у інтэрпрэтацыі беларускіх чыноўнікаў і ідэолагаў пакуль нават не наблізілася да свайго паўночнакарэйскага аналага. Аўтарытэтны расійскі карэязнаўца Андрэй Ланькоў адзначае, што ў гістарычным «фэнтэзі», якое ўлады КНДР прасоўваюць сярод сваіх грамадзян, праціўнікамі краіны ў яе мінулым выступаюць не толькі відавочныя апаненты рэжыму — ЗША і Японія (з імі прыстойнаму паўночнаму карэйцу і так даўно ўсё ясна). Паўночнакарэйская «гісторыя» не шкадуе нават краін, якія цяпер можна лічыць умоўнымі саюзнікамі КНДР і якія на асобных гістарычных адрэзкахнаогул ратавалі мясцовы рэжым ад немінучай гібелі — гаворка пра Кітай і СССР.

Варта ўлічыць, што паўночнакарэйскія гісторыкі-прапагандысты займаюцца сваёй творчасцю ва ўмовах татальнага дзяржаўнага кантролю над доступам да гістарычных дакументаў і літаратуры. У іх працах апісваюцца шматлікія падзеі, якія ніколі не адбываліся, і змагаюцца велізарныя арміі, якіх ніколі не існавала. Адначасова рэальныя падзеі і гістарычныя персанажы ў найлепшым выпадку адсоўваюцца на другі план.

Канструяванне альтэрнатыўнай гісторыі для паўночных карэйцаў пачалося даўно, бо рэальная гісторыя іх краіны і навакольнага свету вельмі дрэнна стыкуецца з патрэбамі рэжыму. З 1910 года, калі Карэя была анексаваная Японіяй, і да заканчэння Карэйскай вайны ў 1953 годзе яе жыхары мала ўплывалі на лёс Радзімы. Амаль усё вырашалася замежнікамі: японцамі, кітайцамі, рускімі і амерыканцамі. Гэта яшчэ б нічога, але на лёс краіны ў гэты перыяд зусім не ўплываў і першы з дынастыі Кімаў, Кім Ір Сэн. Вось з гэтым мірыцца было нельга.

Официальный портрет Ким Ир Сена
Афіцыйны партрэт Кім Ір Сэна

У рэальнай гісторыі першы лідар КНДР Кім Ір Сэн нарадзіўся ў 1912 годзе і правёў дзяцінства на тэрыторыі Маньчжурыі. У пачатку 1930-х ён уступіў у Камуністычную партыю Кітая (КПК) і далучыўся да партызанскага атрада, створанага кітайскімі камуністамі для барацьбы з японцамі (тыя акупавалі гэты рэгіён і стварылі на яго тэрыторыі марыянеткавую дзяржаву Манчжоу-Го). Тут адважны і адукаваны этнічны карэец добра зарэкамендаваў сябе і стаў малодшым камандзірам.

А вось як у двухтомнай «Гісторыі Працоўнай партыі Карэі» 2017 года апісваюцца гэтыя падзеі. У «правільнай» гісторыі для жыхароў КНДР Кім Ір Сэн ніяк не мог быць у складзе замежнай кампартыі і змагацца ў замежным узброеным фармаванні. Таму ў 1932 годзе 20-гадовы Кім, паводле версіі гісторыкаў з КНДР, заснаваў і ўзначаліў Карэйскую народна-рэвалюцыйную армію (КНРА), якая ўзаемадзейнічала з кітайцамі як з саюзнікамі.

У рэальнай гісторыі да канца 1930-х японцы задушылі партызанскі рух у Маньчжурыі. Многія кітайскія партызаны, сярод якіх быў і Кім Ір Сэн, сышлі на тэрыторыю СССР. Улетку 1942 года з маньчжурскіх партызан была сфарміраваная 88-я асобная стралковая брыгада Чырвонай арміі, якая дыслакавалася пад Хабараўскам. У гэтай брыгадзе капітан Кім Ір Сэн камандаваў стралковым батальёнам.

Спачатку паўночнакарэйскія гісторыкі наогул не згадвалі тое, што Кім Ір Сэн знаходзіўся ў гэты час у Савецкім Саюзе. Лічылася, што ў 1941−1945 гадах правадыр са сваёй жонкай Кім Чэн Сук, зусім як багі-алімпійцы, знаходзіліся на схілах святой гары Пэктусан, дзе ў таемным лагеры нарадзіўся іх сын Кім Чэн Ір, будучы кіраўнік Паўночнай Карэі. На самай справе Юрый Ірсэнавіч Кім, пазней вядомы як Кім Чэн Ір, нарадзіўся ў сяле Вяцкае пад Хабараўскам.

Фото: Flickr/Lawrence Wang
Статуі Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра на ўзгорку Мансудэ ў Пхеньяне. Фота: Flickr/Lawrence Wang

У 1990-я паўночнакарэйскія гісторыкі ўсё ж прызналі, што ў ваенныя гады Кім Ір Сэн з сям’ёй бываў у СССР, але працягвалі сцвярджаць, што частку часу ён усё роўна праводзіў на святых схілах Пэктусан. Зразумела, і ў гэтым варыянце паўночнакарэйскай гісторыі мудры правадыр не камандаваў стралковым батальёнам. Замест гэтага ён прапанаваў стварыць сумесныя карэйска-кітайска-савецкія міжнародныя ўзброеныя сілы. А пасля таго як кітайскія і савецкія таварышы пагадзіліся, Кім Ір Сэн стаў карэйскім камандуючым гэтых сіл — адным з трох раўнапраўных камандзіраў саюзнай групоўкі.

Вялікія бітвы няіснай арміі-вызваліцельніцы

У ноч з 8 на 9 жніўня 1945 года Забайкальскі і два Далёкаўсходнія франты Чырвонай арміі пачалі Маньчжурскую наступальную аперацыю, падчас якой да канца месяца разграмілі японцаў у Маньчжурыі і паўночнай Карэі. Савецкі Ціхаакіянскі флот высадзіў некалькі дэсантаў ў карэйскіх гарадах на ўзбярэжжа Японскага мора. У баях за вызваленне Карэі загінула каля дзвюх тысяч савецкіх салдат і афіцэраў. Ні батальён Кім Ір Сэна, ні іншыя карэйскія нацыянальныя злучэнні са складу Чырвонай арміі ўдзелу ў гэтых баях не бралі.

У альтэрнатыўнай паўночнакарэйскай гісторыі падзеі гэтага перыяду выглядаюць зусім інакш. Вось як іх апісвае паўночнакарэйскі падручнік гісторыі для першага класа сярэдняй школы (што адпавядае нашаму шостаму):

«Пачатак 34-га года Эры Чучхе (1945 года) яшчэ больш наблізіла канец японскага імперыялізму. Падзенне японскай імперыялістычнай сволачы было толькі пытаннем часу. Любімы Генералісімус разлічыў усё гэта і яшчэ больш самааддана пачаў працаваць над тым, каб паскорыць Вызваленне Радзімы.

Любімы Генералісімус спланаваў тое, якім чынам нашаму народу ўдасца сваімі сіламі разграміць японскі імперыялізм і самому вызваліць Радзіму. У лагеры Канбэксан на гары Пэктусан былі сабраныя часткі слаўнай Карэйскай Народна-рэвалюцыйнай арміі, якая дзейнічала ў паўночнай частцы краіны. <…>

Любімы Генералісімус паставіў перад кожнай часткай канкрэтныя задачы па кірунку наступлення і па раёнах баявых дзеянняў. <…>

Вялікі Генералісімус забяспечыў слаўныя часткі Карэйскай Народна-рэвалюцыйнай арміі ў дастатковай колькасці сучаснай зброяй і боепрыпасамі. <…>

Вялікі Правадыр Генералісімус Кім Ір Сэн, завяршыўшы падрыхтоўку, 9 жніўня 34-га года Чучхе аддаў усім часткам Карэйскай Народна-рэвалюцыйнай арміі загад аб усеагульным наступе для вызвалення Радзімы. Пад ударамі КНРА ў імгненне вока абрынулася ўся лінія памежнай абароны праціўніка. <…> Тым часам астатнія часткі Карэйскай Народна-рэвалюцыйнай арміі, нанёсшы магутныя ўдары па ворагу, імкліва прасоўваліся па тэрыторыі Карэі. <…>

Малыя атрады КНРА, якія дзейнічалі ва ўнутранай частцы краіны, пачалі фармаваць атрады народнага апалчэння і ўзброеныя паўстанцкія арганізацыі, і шырокія масы разгарнулі паўстанцкі рух супраць японскага імперыялізму. У Пхеньяне і іншых раёнах краіны ўспыхнула ўзброенае паўстанне. Паўстанцы разграмілі японскую паліцыю і жандармерыю, паўсюдна займалі вайсковыя ўстановы і пераследавалі ворагаў і іх памагатых, што беглі ад іх у страху. <…>

Не вытрымаўшы магутных удараў Карэйскай Народна-рэвалюцыйнай арміі і паўстанцаў народных мас, японскі імперыялізм 15 жніўня 1945 г. пагадзіўся на безумоўную капітуляцыю».

«Гісторыя працоўнай партыі Карэі» адводзіць на падзеі 1945 шэсць старонак. У кнізе падрабязна апісваюцца шматлікія аперацыі карэйскіх войскаў, паказваюцца месцы, у якіх японская Квантунская армія цярпела ад карэйцаў адну паразу за адной. Сапраўдным упрыгожваннем аперацыі сталі дзеянні паўночнакарэйскіх парашутыстаў, якія дэсантам з паветра нібыта захапілі найважнейшыя стратэгічныя раёны. У трохтомнай «Гісторыі Карэі» 2016 года гісторыя з дэсантам абрастае дэталямі — аказваецца, парашутысты па асабістым загадзе Кім Ір Сэна занялі пхеньянскі аэрадром.

Маштаб гэтай фальсіфікацыі пра не такое ўжо і далёкае мінулае ўражвае. З аднаго боку, ніякая КНРА ў жніўні 1945 года Карэю не вызваляла — яе там проста не было. З іншага боку, Чырвоная армія, якая сапраўды разбіла японцаў у Паўночнай Карэі, згадваецца на шасці старонках «Гісторыі ППК», якія апісваюць падзеі жніўня 1945 года, пяць разоў. Дэсант у Пхеньяне, дарэчы, сапраўды быў — таксама савецкі.

Советская пехота вступает в Манчжурию, 9 августа 1945 года. Фото: Mil.ru, CC BY 4.0, commons.wikimedia.org
Савецкая пяхота ўступае ў Маньчжурыю, 9 жніўня 1945 года. Фота: Mil.ru, CC BY 4.0, commons.wikimedia.org

Вынік Другой сусветнай вайны на ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў у «Гісторыі ППК» выглядае так. Японская імперыя была зрынутая пад ударамі ўсенароднага і паўсюднага актыўнага супраціву карэйскага народа, магутнымі ўдарамі Карэйскай Народна-рэвалюцыйнай арміі і з некаторым удзелам Савецкай арміі. Савецкія войскі ва ўсім гэтым гралі ролю, прыкладна адпаведную ролі Войска польскага ў традыцыйным савецка-расійскім апісанні Другой сусветнай вайны: у вайне ўдзельнічалі, невялікі ўклад у перамогу зрабілі — і на тым дзякуй. Усё ж больш, чым амерыканская армія.

Занадта Карэйская вайна

Гісторыя Карэйскай вайны (у выніку якой на сусветнай карце канчаткова з’явіліся дзве Карэі: Паўночная і Паўднёвая) у версіі для паўночных карэйцаў таксама прыкметна адрозніваецца ад той, да якой прывыклі людзі па-за КНДР. У рэальнасці пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Кітаі ў 1949 годзе пераможцы — кітайскія камуністы — перакінулі ў Паўночную Карэю тры дывізіі Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК), укамплектаваныя кітайскімі карэйцамі. Сфармаваныя, узброеныя і навучаныя яны былі на тэрыторыі Кітая.

Калі ў жніўні 1950 года КНДР уварвалася ў Паўднёвую Карэю, гэтыя дасведчаныя і добра аснашчаныя злучэнні адыгралі ключавую ролю на першым этапе вайны, паспяховым для паўночнікаў. У прыватнасці, адна з гэтых дывізій, 6-я (былая 166-я дывізія НВАК), захапіла ў канцы чэрвеня 1950 года Сеул — цяперашнюю сталіцу Паўднёвай Карэі.

У жніўні 1950 года КНДР кантралявала ўжо 9/10 усяго Карэйскага паўвострава, але ў верасні ў Інчхоні высадзіліся амерыканцы, і паўночнакарэйская армія была практычна цалкам знішчаная. Толькі ўмяшанне Кітая, які адправіў у Карэю сотні тысяч «кітайскіх народных добраахвотнікаў», выратавала дзяржаву Кім Ір Сэна ад поўнага разгрому. З гэтага моманту і да канца вайны на самых важных і адказных участках фронту ваявалі кітайскія злучэнні, а малалікія паўночнакарэйскія, як правіла, размяшчаліся на другарадных напрамках. Важную ролю ў баявых дзеяннях, асабліва ў небе над Карэяй, адыграла таксама ваенная і ваенна-тэхнічная падтрымка з боку Савецкага Саюза — савецкія знішчальнікі (часта і з савецкімі экіпажамі) прыкрывалі з паветра як кітайска-карэйскія войскі, так і гарады з прамысловымі аб’ектамі.

Командующие китайскими войсками в Корейской войне (слева направо): Чен Ген, Пэн Дэхуай и Ден Хуа. Фото: Министерство культуры КНР, commons.wikimedia.org
Камандуючыя кітайскімі войскамі ў Карэйскай вайне (злева направа): Чэн Ген, Пэн Дэхуай і Дэн Хуа. Фота: Міністэрства культуры КНР, commons.wikimedia.org

«Гісторыя ППК», наадварот, расказвае сваім чытачам, што ў 1945−1950 гадах Паўночная Карэя аказала найважнейшую дапамогу для перамогі кітайскіх камуністаў у грамадзянскай вайне ў Кітаі. А карэйскі народ у гэты час самастойна аднаўляў сваю краіну і будаваў унікальную дзяржаву, не атрымліваючы хоць якой значнай дапамогі звонку. Карэйская вайна апісваецца ў «Гісторыі ППК» больш чым на пяцідзесяці старонках, і ў гэтым велізарным тэксце удзел у баявых дзеяннях кітайцаў згадваецца ўсяго тры разы. Савецкая ваенная дапамога не згаданая наогул.

Паўночнакарэйскі прыклад для Беларусі

Цяперашняя беларуская кампанія па рэвізіі гістарычнай памяці, абвяшчэнні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кніг пра беларускую гісторыю і канфіскацыі іх са школьных бібліятэк вельмі падобная да паўночнакарэйскіх падзей 1970 года. Напярэдадні ў краіне была праведзеная работа па канфіскацыі з бібліятэк і прыватных збораў замежных выданняў, якія затым спальваліся. А ў лютым 1970 года Кім Ір Сэн агучыў план, які пераклікаецца з агучаным кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі.

Северокорейский лидер Ким Чен Ын и его супруга Ри Соль Джу во время ночного военного парада в честь 90-летия основания армии КНДР в Пхеньяне. 26 апреля 2022 года Фото: Reuters
Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын і яго жонка Ры Соль Джу падчас начнога ваеннага параду ў гонар 90-годдзя заснавання арміі КНДР у Пхеньяне, 26 красавіка 2022 года. Фота: Reuters

«Нам трэба ў самыя кароткія тэрміны прааналізаваць усе творы класічнай літаратуры і мастацтва, а таксама кнігі, прысвечаныя гісторыі нашай краіны, і падзяліць іх на тыя, якія не ствараюць шкоды рэвалюцыі, і тыя з іх, якія наносяць [справе рэвалюцыі] шкоду. Пасля гэтага варта аддзяліць тое, што павінен чытаць народ, а тыя [кнігі], што варта бачыць толькі абмежаванай колькасці людзей, варта сканцэнтраваць у спецыяльных месцах, дзе [з імі] могуць знаёміцца толькі тыя людзі, якім гэта неабходна», — заявіў тады лідар КНДР.

За тры чвэрці стагоддзя, на думку Андрэя Ланькова, амаль поўная незалежнасць афіцыйнай паўночнакарэйскай «гістарычнай памяці» ад фактаў дазволіла перапісаць гісторыю Карэі ў КНДР цалкам. Ці, хутчэй, выдумаць для яе тую гісторыю, якую лідары Паўночнай Карэі хацелі б мець напраўду.

Канструяванне паўночнакарэйскімі прапагандыстамі сваёй версіі гісторыі мае шэраг цікавых асаблівасцяў, якія маглі б узяць на ўзбраенне іх беларускія калегі (а некаторыя імі ўжо часткова выкарыстоўваюцца). Можна вылучыць наступныя:

  • апанентамі і сапернікамі КНДР на міжнароднай арэне ў гісторыі па-паўночнакарэйску выступае не толькі варожы Захад, але і ўмоўна дружалюбныя КНР і Расія. Для беларускіх уладаў цяпер гэта выглядала б як мінімум незвычайна. Але дастаткова ўспомніць перыяды беларуска-расійскіх газавых і малочных войнаў, каб зразумець, чаму гэтая асаблівасць можа быць запатрабаваная;

  • паўночнакарэйскія гісторыкі-прапагандысты гатовыя ігнараваць нават добра вядомыя факты і замяняць іх выдуманымі. Як у выпадку з прыпісваннем перамогі над Японіяй у 1945 годзе тым сілам, якія ў гэтых падзеях наогул не ўдзельнічалі. Можна меркаваць, што якія-небудзь слаўныя перамогі над адвечнымі ворагамі афіцыйнай версіі беларускай гісторыі таксама не перашкодзілі б;

  • псеўдагістарычная прапаганда вырашае ў першую чаргу ўнутраныя задачы і накіраваная на ўнутранага спажыўца, які ва ўмовах татальнай інфармацыйнай ізаляцыі пазбаўлены магчымасці атрымліваць альтэрнатыўную інфармацыю. Таму беларускім уладам варта задумацца, як не дапусціць таго, каб беларусы маглі даведацца пра сваю гісторыю нешта некананічнае;

  • галоўны кірунак фальсіфікацыі гісторыі — прыдумлянне і выпінанне асаблівай гістарычнай ролі заснавальніка кіраўнічай дынастыі. З дапамогай гэтага прыёму адважны малодшы афіцэр або дырэктар саўгаса яшчэ на ранніх этапах біяграфіі з лёгкасцю ператвараецца ў постаць гістарычнага маштабу;

  • паўночнакарэйскі рэжым вельмі нацыяналістычны па сутнасці, і яшчэ адной яго найважнейшай задачай з’яўляецца фармаванне ўяўленняў пра Карэю і карэйцаў як пра незалежны цэнтр сілы з унікальнай гісторыяй, асаблівым гістарычным прызначэннем і перавагай над іншымі краінамі і этнасамі. Праўда, гэтую асаблівасць, як і першую, цяжка ўявіць у арсенале сучасных беларускіх прапагандыстаў, што моцна зрасліся з расійскімі калегамі і іх вялікарускім шавіністычным наратывам.