Французскі актор Жэрар Дэпардзьё, якога раніцай 29 красавіка затрымалі ў Парыжы па крымінальнай справе пра дамаганні, пасля допыту выпушчаны з-пад варты. Пра гэта паведаміў тэлеканалу BFMTV адвакат артыста.
«Жэрар Дэпардзьё больш не знаходзіцца ў камісарыяце паліцыі, яго адпусцілі з-пад варты», — паведаміў адвакат актора Крысціян Сэн-Пале.
Нагадаем, Жэрара Дэпардзьё абвінавачваюць у сэксуалізаваным гвалце дзве жанчыны. Адзін з інцыдэнтаў адбыўся ў 2014 годзе на здымках фільма «Чараўнік і сіямцы». Жанчына расказала, што актор дамагаўся яе падчас падрыхтоўкі да здымак — «чапаў яе ягадзіцы і адпускаў нецэнзурныя каментары», а падчас здымак працягваў чапаць яе за інтымныя месцы і рабіць «адкрытыя сэксуальныя прапановы».
Другая заяўніца паведаміла, што ў 2021 годзе на здымках стужкі «Зялёныя аканіцы» Дэпардзье схапіў яе за ногі і «заціснуў яе паміж сцёгнамі», а потым пачаў чапаць за інтымныя месцы і агучваць прапановы сэксуальнага характару.
75-гадовы актор усе абвінавачанні не прызнае.