Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  2. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  3. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  4. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  5. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Лукашенко на встрече с Путиным завысил явку на прошедших выборов и количество голосов в свою поддержку
  10. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  11. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  12. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  13. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  14. Кремль молчит, а СМИ не знают, как освещать — как в России Z-сообщество и пропаганда отреагировали на итоги встречи Украины и США
  15. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  16. Представитель Кремля: Москва против временного перемирия
  17. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  18. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў замежных СМІ і зрабіў чарговыя супярэчлівыя заявы з нагоды прыезду ў Беларусь Яўгена Прыгожына і наймітаў ПВК Вагнера. Мы пацікавіліся ў экспертаў, навошта Лукашэнку спатрэбілася сустрэча з журналістамі і які сэнс ягоных цьмяных выказванняў пра прыватную ваенную кампанію Прыгожына.

Александр Лукашенко во время встречи с журналистами иностранных СМИ. 6 июля 2023 года, Минск. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі замежных СМІ. 6 ліпеня 2023 года, Мінск. Фота: president.gov.by

Што Аляксандр Лукашэнка сказаў на прэс-канферэнцыі пра прыезд наймітаў ПВК Вагнера ў Беларусь?

— Гэта кампанія расійская. Таму пытанне відавочна не да мяне. Наколькі я інфармаваны, байцы знаходзяцца ў сваіх лагерах. Што да Прыгожына, ён знаходзіцца ў Піцеры. На тэрыторыі Беларусі яго няма.

— Мяне абсалютна не турбуе, што ў нас будзе размешчаная нейкая колькасць байцоў. Калі іх трэба будзе задзейнічаць, мы іх задзейнічаем імгненна. Усе веды, якія яны назапасілі на фронце, мы разгледзім і будзем выкарыстоўваць для падрыхтоўкі.

— Лагеры мы не ўзводзім, мы прапанавалі ім некалькі былых вайсковых гарадкоў, якія выкарыстоўваліся за савецкім часам, у тым ліку пад Асіповічамі. Калі яны пагодзяцца. Але ў ПВК Вагнера іншае бачанне па іх размяшчэнні, натуральна, пра гэтае бачанне я вам не скажу. <…> Такіх вайсковых гарадкоў, якія перададзеныя цывільным адміністрацыям на месцы, у нас некалькі дзясяткаў. Мы ім паказалі, як гэта можа быць добраўпарадкавана. Але яшчэ раз падкрэсліваю: на сённяшні дзень пытанне перадыслакацыі і размяшчэння падраздзялення не вырашанае.

«Да канца пытанне з ПВК Вагнера так і не вырашанае»

Палітычны аналітык Валерый Карбалевіч лічыць, што Лукашэнка працягвае спробы атрымаць бенефіты ад сваёй ролі ў пераадоленні палітычнага крызісу ў Расіі:

— Бо ён нібыта здолеў выратаваць краіну ад грамадзянскай вайны і смуты. Паказальна, што адразу пасля мяцяжу Прыгожына Лукашэнка сабраў вайскоўцаў і прапагандыстаў і з захапленнем расказваў, як ён выратаваў няшчасную Расію і асабіста Пуціна.

Ён думае, што трэба каваць жалеза, пакуль гарачае — пакуль не ўлегліся інфармацыйныя хвалі. Лукашэнка хоча быць у цэнтры ўвагі сусветных СМІ. Нічога новага я на гэтай сустрэчы не пачуў. Мне здаецца, сам факт такой прэс-канферэнцыі для Лукашэнкі важнейшы, чым яе змест.

Супярэчлівыя каментары Лукашэнкі наконт магчымага пераезду наймітаў ПВК Вагнера ў Беларусь, на думку Валерыя Карбалевіча, сведчаць пра тое, што гэтае пытанне яшчэ да канца не вырашанае.

— Бо пытанне пра перамяшчэнне ПВК у Беларусь стала пабочным вынікам вырашэння канфлікту. Гэта частка ўгоды. Бо калі мяцеж заціх, паўстала пытанне, што рабіць з ПВК. Для Пуціна непрымальнае існаванне аўтаномнай ваеннай арганізацыі. Куды падзець «Вагнер»? Тут натуральным чынам падвярнулася Беларусь. Куды яшчэ? У Расіі ім заставацца нельга, дарога на Захад для такой адыёзнай арганізацыі таксама закрытая.

Але да канца гэтае пытанне так і не вырашанае. Невыпадкова Лукашэнка агаварыўся, што хутка паедзе да Пуціна, каб канчаткова вырашыць лёс ПВК. Думаю, калі найміты і з’явяцца ў Беларусі, то на кароткі час. Як сам Лукашэнка казаў, «перакантавацца» перад транзітам у нейкае іншае месца. Таму не думаю, што ПВК можа стаць палітычным фактарам як унутры Беларусі, так і ў адносінах Беларусі з суседзямі. Пагрозы трошкі перабольшаныя, — лічыць эксперт.

«Лукашэнка пакуль сам дакладна не ведае, як гэта публічна абыгрываць, але дае зразумець, што Беларусь гатовая прыняць вагнераўцаў»

Палітолаг і даследчыца Цэнтра новых ідэй Леся Руднік кажа, што такія прэс-канферэнцыі — спосаб камунікацыі аўтарытарнага рэжыму з грамадскасцю.

— У сітуацыі, калі незалежныя СМІ не маюць доступу да прадстаўнікоў улады, такія прэс-канферэнцыі — гэта спосаб нешта заявіць, даць адказы на пытанні, на якія рэжыму самому цікава выказацца. Вялікая колькасць журналістаў патрэбная для прыцягнення ўвагі і падтрымкі медыявобразу Лукашэнкі. Запрашэнне заходніх журналістаў — гэта, як і раней, спроба яго легітымацыі. Гэта спосаб паказаць, што рэжым не такі закрыты — наадварот, ён гатовы дзяліцца інфармацыяй. Але ў кантраляваным фармаце. Думаю, што на прэс-канферэнцыю дапусцілі толькі пэўную колькасць правераных журналістаў, а пытанні загадзя ўзгадніліся з прэс-службай.

На думку палітолага, рэжымы ў Беларусі і Расіі не вызначыліся са стратэгіяй медыйнага асвятлення сітуацыі вакол ПВК Вагнера.

— Мы разумеем, што былі нейкія закулісныя дамоўленасці. Дэталі іх выходзяць у публічнае поле, але да канца не ясна, пра што менавіта дамаўляліся. Ці пераязджае сам Прыгожын у Беларусь? Ці пераедуць найміты? Лукашэнка пакуль сам дакладна не ведае, як гэта публічна абыгрываць, але дае зразумець, што Беларусь гатовая прыняць вагнераўцаў. Маўляў, пагрозы ад іх няма, але беларускія вайскоўцы змогуць пераняць іх досвед. Мабыць, у Беларусь найміты пакуль не перадыслакаваліся, але пры гэтым такі план ёсць. І размяшчаць іх будуць не ў новых лагерах, а на нейкіх ужо наяўных базах.

Я звярнула ўвагу на іншую фразу — пра тое, што Лукашэнка не баіцца паўстання «Вагнера», але пры гэтым «у жыцці ўсякае бывае». Здаецца, ён сам толкам не ведае, як найміты могуць паводзіцца. Прагучала асцярога ў яго словах.

Што Аляксандр Лукашэнка сказаў пра небяспеку паўстання ПВК Вагнера ў Беларусі?

— Як у нас кажуць, варажыць на кававай гушчы сэнсу няма. Але я не думаю, што «Вагнер» дзесьці паўстане і паверне сваю стрэльбу супраць беларускай улады і беларускай дзяржавы. У жыцці ўсякае бывае. Але я сёння не бачу такой сітуацыі. Працаваць трэба з людзьмі.

Але трэба таксама разумець і тое, што Лукашэнка за сваю кар’еру часта рабіў супярэчлівыя заявы — аж да палярна процілеглых. Так што няправільна будаваць аналіз толькі на яго словах, без фактаў.

І трэба звярнуць увагу на яго выказванні з нагоды ядзернай зброі. Па-ранейшаму застаецца незразумелым, калі яна будзе ў Беларусі. Лукашэнка заявіў, што яна будзе ў Беларусі да канца года. Зноў жа — гэта такія інфармацыйныя ўкіды, каб паказаць намеры рэжыму, прадэманстраваць сілу. Але за гэтым нічога канкрэтнага мы пакуль не бачым. Словы пра «Вагнер» і ядзерную зброю — гэта інструмент запалохвання Захаду.

У руках Лукашэнкі, здаецца, з’явіліся дзве дадатковыя карты («Вагнер» і ядзерная зброя), з дапамогай якіх можна гуляць у дыялог з Захадам. Такая стратэгія яму даўно і добра знаёмая. Мне здаецца, Лукашэнка нават засумаваў па ёй. Цяпер ён зноў можа маніпуляваць, рабіць жорсткія заявы. І, як мы бачым, заходнія СМІ цікавяцца і рэагуюць. Хоць гісторыя паказвае, што часта за словамі Лукашэнкі нічога не стаіць — гэта проста пагрозы.