Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  2. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  3. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  4. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  7. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  8. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  9. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  10. The Washington Post атрымаў дакумент з жорсткімі патрабаваннямі Расіі на перамовах. Пяскоў «не ў курсе такіх рэкамендацый»
  11. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  12. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  13. Если в Польше женщина рожает без мужа, это удивляет. Гинеколог уехала из Беларуси после протестов, а теперь к ней стоят очереди в Польше
  14. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  15. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  16. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  17. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  18. Кремль молчит, а СМИ не знают, как освещать — как в России Z-сообщество и пропаганда отреагировали на итоги встречи Украины и США
Читать по-русски


У студзені беларусаў чакае нямала зменаў, якія паўплываюць на таўшчыню нашых кашалькоў. Сярод іншага гэтага зарплатныя, падатковыя, банкаўскія і пенсійныя новаўвядзенні. «Люстэрка» склала падборку студзеньскіх змяненняў.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Новаўвядзенні па падатках

З 1 студзеня 2024 года пачнуць працаваць змяненні па аплаце транспартнага збору, а таксама падатку на нерухомасць і зямлю. Чыноўнікі ўвядуць адзіную маёмасную аплату. Гэта адзіная плацёжка па трох падатках — за нерухомасць, зямлю і транспарт. Гаворка пра тое, што падаткавікі будуць выстаўляць агульную суму да аплаты па гэтых зборах, а не дасылаць тры розныя плацёжкі, як гэта адбываецца цяпер.

Гэтыя змены прадугледжаныя законапраектам з карэкціроўкамі ў Падатковы кодэкс. Яго ўхвалілі парламент і Савет Рэспублікі, чарга — за Аляксандрам Лукашэнкам. У Міністэрстве падаткаў і збораў паведамляюць, што новаўвядзенне па адзіным маёмасным плацяжы ўжо дакладна ўвядуць.

Гэты законапраект таксама прадугледжвае, што ў нашай краіне можа з’явіцца падатак на «багацце», а таксама абавязак фізічных асоб паведамляць пра рахункі ў замежных банках. Мабільных аператараў збіраюцца абавязаць «зліваць» чыноўнікам яшчэ больш інфармацыі. Таксама хочуць падняць транспартны, зямельны і падатак на першую кватэру.

Унясуць змены ў Працоўны кодэкс

Са студзеня 2024 года пачне працаваць абноўлены Працоўны кодэкс. Да прыкладу, насельніцтва будзе праходзіць па-новаму дыспансерызацыю. Чыноўнікі ўвядуць адзін аплачваны выходны для дыспансерызацыі. Работнік будзе атрымліваць за гэты дзень сярэдні заробак. Але скарыстацца такой магчымасцю работнікам, якім менш за 40 гадоў, можна будзе толькі раз на тры гады. Супрацоўнікі, старэйшыя за гэты ўзрост, змогуць браць адзін аплачваны выходны дзень пад дыспансерызацыю адзін раз на год, а тыя, хто працуе на пенсіі, — два разы на год (гэта датычыць таксама тых, каму да выхаду на заслужаны адпачынак застаецца менш за пяць гадоў).

Таксама ўвядуць змены па адпачынках, выплаце заробкаў, скарочаным працоўным дні для шматдзетных, дыстайнцыйнай працы, харчаванні работнікаў. Падрабязней пра змены можна прачытаць па гэтай спасылцы.

Рост «мінімалкі»

З 1 студзеня мінімальны заробак вырасце да 626 рублёў. Павышэнне складзе 13%. Цяпер памер «мінімалкі» складае 554 рублі за месяц. Мінімальная зарплата — гэта самы нізкі дапушчальны законам памер аплаты працы наёмнага работніка, які працуе на стаўку і выконвае абавязкі ў поўным аб’ёме.

Падаражэнне камуналкі

У 2024 годзе збіраюцца двойчы — з 1 студзеня і 1 чэрвеня — павысіць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Для тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі плацёжка, як плануюць чыноўнікі, мусіць падаражэць у межах паловы базавай велічыні (на 26 снежня гэта 18,5 рубля). Але ў кватэрах рознай плошчы рост можа адрознівацца, у тым ліку праз аб’ём спажывання.

Якія канкрэтна паслугі падаражэюць, чыноўнікі пакуль не агучылі.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Бюджэтнікі атрымаюць прыбаўку

З 1 студзеня павысяць памер базавай стаўкі. Яна складзе 250 рублёў, паведамляе ўрад. Цяпер гэтая стаўка складае 235 рублёў. Апошні раз яе павышалі ў верасні гэтага года. То-бок з 1 студзеня стаўка вырасце на 15 рублёў.

Базавая стаўка — вызначаная ўрадам велічыня, на падставе якой праз сістэму каэфіцыентаў і даплат фармуецца заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы.

Таксама з 1 студзеня іншыя арганізацыі, фізічныя асобы і ІП, а таксама чальцы апякунскай рады атрымаюць магчымасць аказваць спонсарскую дапамогу па выплаце ўзнагароджанняў работнікам дзяржарганізацый культуры.

Пераклічка «дармаедаў»

Чарговыя змены ў пачатку 2024 года чакаюць «дармаедаў». Гаворка пра тых, каго чыноўнікі не прызнаюць людзьмі, што ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Беларусам, каб не трапіць у базу «ўтрыманцаў», трэба да 21 студзеня пацвердзіць занятасць.

Пенсійныя змены

У 2024 годзе з’явіцца некалькі пенсійных новаўвядзенняў. Адно з іх датычыць мінімальнага страхавога стажу, які патрэбны для атрымання працоўнай пенсіі. У гэты стаж уваходзіць толькі той час, калі вы працавалі і працадаўца плаціў за вас страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны. Цяпер мінімальны страхавы стаж складае 19 гадоў. З 1 студзеня 2024 года ён вырасце на паўгода — да 19 гадоў і шасці месяцаў.

Са студзеня таксама ўвядуць змяненні што да разліку і прызначэння пенсій. З наступнага года перыяд, за які бяруць заробак для разліку гэтых выплат, павысяць на адзін год — да 30 гадоў бесперапыннага стажу працы.

Рост ставак па крэдытах

У студзені мусяць падаражэць некаторыя крэдыты. Нацбанк апублікаваў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР), якія будуць дзейнічаць у студзені 2024 года. Гэта працэнтная столь па банкаўскіх крэдытах, у першую чаргу — на нерухомасць. То-бок некаторыя пазыкі ў наступным месяцы павінныя падаражэць.

Чытайце таксама