Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  2. Трамп разозлился на Путина и угрожает ему санкциями на российскую нефть
  3. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  4. Секреты партнерства: большое расследование New York Times раскрыло истинный масштаб американской помощи Украине
  5. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  6. Атруту запырсквалі ў раты немаўлятам з дапамогай шпрыца. Расказваем пра адно з самых страшных масавых самагубстваў ХХ стагоддзя
  7. Не только Бондарева. В ИВС за «экстремизм» оказался еще один сторонник Лукашенко
  8. Эксперты пояснили, что стоит за требованием Путина о создании в Украине «временного правительства» под эгидой ООН
  9. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  10. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  11. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
Читать по-русски


/

Пашпарт Новай Беларусі будзе перанесены ў краіны, дзе не вырашаная праблема з дакументамі для беларусаў. Пра гэта 25 сакавіка падчас выступу ў літоўскім Сейме заявіла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. Аднак, як растлумачыў «Люстэрку» галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка, гэта значыць, што друкаванне пашпарта перанясуць з Літвы.

Франак Вячорка презентует паспорт Новой Беларуси на форуме «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польша, 26 января 2025 года. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Франак Вячорка прэзентуе пашпарт Новай Беларусі на форуме «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча, 26 студзеня 2025 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

— Наш «чырвоны пашпарт», які мы планавалі выдаваць, перанясём у тыя краіны, дзе праблема з дакументамі [для беларусаў] ніяк не вырашаная, — сказала Ціханоўская ў літоўскім Сейме. — У Літве ёсць выдатнае рашэнне — пашпарты замежнікаў, і мы просім спрасціць і пашырыць практыку іх выдачы.

Франак Вячорка ў каментары «Люстэрку» патлумачыў, што значыць гэтая заява палітыка:

— Друк і выдача пашпартоў будзе праводзіцца не ў Літве, а ў іншай краіне. На сёння гэта аптымальнае рашэнне.

Пры гэтым суразмоўца не змог сказаць, у якую менавіта краіну і ў якія тэрміны будуць перанесеныя друк і цэнтр выдачы пашпартоў.

Станам на 26 сакавіка на сайце Беларускага пашпартнага цэнтра па-ранейшаму актыўны папярэдні запіс на атрыманне пашпарта. Але адзначаецца, што прыём біяметрычных звестак пачнецца «пасля завяршэння аўдыту па зборы і захоўванні персанальных звестак». Паводле папярэдняй інфармацыі, аўдыт мусіць скончыцца ў сакавіку.

— Праект пашпарта Новай Беларусі не спыняецца, — адзначыў Вячорка. — Мы адразу казалі, што яго палітычная частка — гэта доўгі і складаны працэс. Многія краіны яго падтрымліваюць, многіх ён палохае. На самай справе ідэнтычных прэцэдэнтаў яшчэ не было. Але цікава, што на гэтым этапе праект пашпарта стымулюе многія ўрады выпрацоўваць рашэнні для беларусаў за мяжой. Гэта пазітыўна.

Як развіваецца гісторыя з пашпартам новай Беларусі

Пашпарт Новай Беларусі дэмсілы прэзентавалі 6 жніўня 2023 года. У сакавіку 2024-га АПК паведаміў пра завяршэнне стварэння «пашпартнага цэнтра». Тады ж было заяўлена пра затрымку прыбыцця «спецыяльных матэрыялаў» для вырабу першых 500 узораў дакумента.

28 траўня мінулага года Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў даследаванне «„Пашпарт новай Беларусі“ і стары „кашалёк“ Лукашэнкі. Як кампанія-распрацоўшчык дакумента звязаная з Віктарам Шаўцовым». Журналісты сцвярджалі, што літоўскае прадпрыемства Garsų pasaulis звязанае з блізкім да Аляксандра Лукашэнкі бізнесоўцам, а геральдычную раду ўзначальвае былы супрацоўнік беларускага МУС. Міністэрства ўнутраных справаў Літвы прызнала кампанію Garsų pasaulis ненадзейнай і разарвала з ёю кантракт.

Пра пачатак прыёму перадзамоваў на атрыманне пашпарта Новай Беларусі заявіў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка на форуме «Беларусы годныя лепшага», які прайшоў 26 студзеня 2025 года ў Варшаве.

3 лютага 15min.lt са спасылкай на ліст намесніка генпракурора Літвы Гінтаса Іванаўскаса паведаміў, што пашпарты Новай Беларусі павінныя лічыцца несапраўднымі, канчатковае рашэнне наконт прызнання іх вырабу злачынствам прыме суд.

Праз дзень з’явілася інфармацыя, што мясцовая кампанія Garsų pasaulis спыняе выраб дакументаў, пра што яе кіраўніца Ана Янаўскене пісьмова паведаміла ў МУС.

4 лютага кіраўнік праекта, дырэктар Беларускага пашпартнага цэнтра Марус Гудэлайціс паведаміў «Позірку», што выдача пашпарта Новай Беларусі ці збор біяметрычных звестак для яго не будуць ажыццяўляцца, пакуль не завершыцца праверка на адпаведнасць GDPR (рэгламент Еўрапейскага саюза па абароне персанальных звестак. — «Позірк») і не будуць растлумачаныя ўсе юрыдычныя пытанні што да статусу дакумента. Паводле яго, пакуль дакумент застанецца сімвалічным.

Чытайце таксама