Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  5. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  6. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  13. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  16. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  17. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  18. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


Дырэктарка Ліцэя БДУ Таццяна Мамчыц сустрэлася з кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пра гэта паведамляе прэс-служба ліцэя.

Фото: пресс-служба Лицея БГУ
Таццяна Мамчыц на сустрэчы з кіраўніцтвам БДУ. Фота: прэс-служба Ліцэя БДУ

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся «шляхі павышэння эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы, пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю».

«Таццяна Паўлаўна таксама перадала рэктару БДУ Андрэю Дзмітрыевічу Каралю калектыўны зварот супрацоўнікаў ліцэя з прапановай пра наданне навучальнай установе імені выбітнага ўраджэнца беларускай зямлі Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Таццяна Мамчыц была прызначаная дырэктарам Ліцэя БДУ ў кастрычніку 2023 года. Раней яна працавала ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі, які рыхтуе кадры для КДБ.

Ліцэй БДУ быў заснаваны ў 1989 годзе. Забяспечвае профільнае навучанне ў 10−11-м класах, рыхтуе да паступлення ў ВНУ. Яго вучні рэгулярна становяцца прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па самых розных прадметах. У 2004 годзе ліцэй быў узнагароджаны прэміяй урада за дасягненні ў галіне якасці.

У 2020 годзе больш чым тысяча выпускнікоў установы падтрымала свабодныя выбары. Пасля выбараў з ліцэя звольнілі не менш за 15 выкладчыкаў, за гэты час змяніліся два дырэктары.

Увосень 2022 года Ліцэй БДУ разам з КДБ праводзіў конкурс, падчас якога ўдзельнікам прапаноўвалі намаляваць комікс пра Фелікса Дзяржынскага і стварыць станоўчы вобраз супрацоўніка КДБ.