Калядныя выходныя ў Беларусі пачнуцца з рэзкага пахаладання, а на змену дажджам прыйдуць завеі, паведамляе Белгідрамет.
3 студзеня воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які пераходзіць у мокры снег і снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра днём −3…+2°С.
4 студзеня адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў, звязаных з цыклонам, цэнтр якога перамесціцца з поўдня Балтыкі. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег. Месцамі мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы −2…−7°С, максімальная днём 0…-4°С.
5 студзеня ўмовы надвор’я будуць фармаваць малаактыўныя франтальныя раздзелы і паветраныя масы арктычнага паходжання. Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу −2…−9°С, максімальная днём 0…-5°С.