Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  2. СК ужо пагражае будучым удзельнікам замежных акцый да Дня Волі і паведамляе пра ператрусы па мітынгах 26 студзеня
  3. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  4. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  5. ISW: ВСУ продвинулись в Белгородской области, Россия перебрасывает резервные подразделения к границе для защиты от украинских атак
  6. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  7. К чему привело тайное размещение ядерного оружия в другой стране: рассказываем, как самолет ВВС США сбросил атомную бомбу на Канаду
  8. Беларусы раскупили уже три «Минск-арены» на концерт этих артистов, на очереди четвертая. Но с группой есть большой нюанс
  9. У МУС Беларусі пракаментавалі навіну пра збіццё расійскага стэндапера
  10. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
  11. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
Читать по-русски


/

Затрыманага ў Беларусі расійскага коміка Арцемія Астаніна, з яго словаў, білі дубінкамі і катавалі токам беларускія сілавікі, паведаміла чалец Савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Ева Меркачова.

Спина комика Артемия Останина после возвращения из Беларуси. Фото: t.me/Merkacheva
Спіна коміка Арцемія Астаніна пасля вяртання з Беларусі. Фота: t.me/Merkacheva

Меркачова расказала, што да яе звярнулася адвакатка Астаніна — Вераніка Палякова. Паводле яе, мужчына мае патрэбу ў сур’ёзнай меддапамозе, бо ў выніку збіцця пашкоджаныя лёгкія і зламаны пазванок. Яна даслала відэа і фота яго траўмаў.

«Як ён растлумачыў пад пратакол, падчас затрымання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пакуль яго везлі да мяжы для перадачы расійскім праваахоўнікам, іх машына спынілася ў лесе, яго вывелі і пачалі збіваць тры чалавекі. Як ён зразумеў, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі. Яны наносілі шматлікія ўдары па яго корпусе і канечнасцях, выкарыстоўвалі электрашокер і дубінкі. 18 сакавіка 2025 года Астанін у Следчым камітэце пісьмова заявіў пра здзейсненае ў дачыненні да яго злачынства і прасіў правесці праверку», — паведаміла адвакатка.

Паводле яе, у той самы дзень была прызначаная судова-медыцынская экспертыза, а таксама пасля правядзення следчых дзеянняў яго адвезлі ў медустанову для фіксацыі цялесных пашкоджанняў. Пасля была выклікала хуткая дапамога ў аддзел СК, якая скіравала коміка на медыцынскае абследаванне, у тым ліку на КТ і МРТ.

Перад судом Астанін сказаў, што раніцай азнаёміўся з вынікамі медыцынскіх абследаванняў, дзе дактары дыягнаставалі ў яго пералом пазванка, множныя ранкі і ўдары, а таксама выявілі праблемы з дыхальнай функцыяй і лёгкімі. Ён прасіў следчыя органы РФ правесці праверку па гэтым факце. Пры гэтым ён падкрэсліў, што расійскія ўлады яго не чапалі, фізічную сілу не выкарыстоўвалі, што да гэтага ён прэтэнзій не мае.

Меркачова паабяцала паклапаціцца пра тое, «каб яму аказалі якасную меддапамогу».

Затрыманне Астаніна і здзекі з яго з боку ГУБАЗіКа

Нагадаем, ГУБАЗіК затрымаў артыста 17 сакавіка на беларуска-расійскай мяжы. Пасля таго як на яго завялі крымінальную справу па артыкуле пра распальванне нянавісці, варожасці і прыніжэнне чалавечай годнасці (арт. 282 КК РФ), ён паспрабаваў з’ехаць з РФ.

Першапачаткова беларускія сілавікі выклалі фота Астаніна з дрэдамі, а пазней — ужо без іх і з мясасечкай на шыі. Так яго і перадалі расійскаму боку. Mash пазней пісаў, што Астанін «згаліў бараду і састрыг валасы» ў надзеі, што яго не пазнаюць, «але на беларускай мяжы яго ўсё роўна пазналі мясцовыя сілавікі і затрымалі».

Первое фото Останина от беларусских силовиков и его вид при передаче в Россию. Фото из телеграм-каналов силовиков
Першае фота Астаніна ад беларускіх сілавікоў і яго выгляд падчас перадачы ў Расію. Фота з тэлеграм-каналаў сілавікоў

Крымінальную справу на коміка завялі пасля выступу 15 сакавіка ў Маскве. Як сцвярджае Следчы камітэт РФ, артыст падчас выступу агучыў «варожыя каментары на адрас асобаў, якія атрымалі калецтвы і страцілі працаздольнасць».

На коміка напісалі данос актывісты арганізацыі «Зов народа». Яны звярнулі ўвагу на жарт Астаніна пра бязногага чалавека, які жабраваў у маскоўскім метро, і дапусцілі, што ногі той страціў на вайне ва Украіне.

У жарце хвіліннай даўжыні Астанін казаў, што да яго ў метро «подкралась е**чая культяпковозка». Ён пра сітуацыю, калі «скейтар без ног» урэзаўся ў коміка. Астанін казаў, што «чувак-дол***б на мине подорвался, решил угла в метро дать, а я хамло при этом».

Таксама ён жартаваў пра тое, што ў адным з рэгіёнаў партыя «Адзіная Расія» дарыла мясасечкі маці, сыны якіх загінулі на вайне з Украінай.

Комік у размове з «Осторожно, новости» ўдакладняў, што гаворка ішла не пра ўдзельніка «спецыяльнай ваеннай аперацыі», а пра «жабрака ў метро, які катаецца без ног на скейце ўжо гадоў як 20».

Пазней у роліку СК ён прынёс прабачэнні за свой выступ і сказаў, што не хацеў кагосьці пакрыўдзіць:

— Не было мэты абразіць кагосьці, закрануць чыесьці пачуцці, пагражаць гвалтам, тым больш заклікаць да варожасці да нейкай сацыяльнай групы. Я прыношу свае шчырыя чалавечыя прабачэнні.

Пра траўмаванне Астаніна беларускімі сілавікамі яго адвакатка паведамляла яшчэ 19 сакавіка — у дзень прызначэння яму судом двух месяцаў зняволення пад вартай.